ААТ "Менскі Аграсервіс" на "Дажынкі-2014"

13.05.2015

ААТ "Менскі Аграсервіс" прыняў удзел у абласной выставе-кірмашы "Дажынкі-2014", якая праходзіла сёлета ў горадзе Узда.

На выставе, якая размясцілася каля Дома Культуры, была прадстаўлена тэхніка вядучых беларускіх вытворцаў сельгастэхнікі. ААТ "Менскі Аграсервіс" прадставіў сваю тэхніку для апрацоўкі глебы (КШМ-10, ГЧ-4, ККМ-1) і догляду за лугамі і пашамі (БЛН-6, БПН-7,5, КР-2,7). Нягледзячы на дажджлівае надвор'е наведвальнікі выставы праяўлялі вялікую цікавасць да выстаўленай тэхнікі.